Міжнародны рыцарскі фестываль "Наш Грундвальд"

Адмена фестывалю 2020

У 2020 годзе нам давялося доўга і дбайна змагацца за фестываль “Наш Грунвальд”.

Спачатку – з пандэміяй каронавіруса і закрытымі межамі, пазней – са строгімі мерамі бяспекі і неабходнымі ўзгадненнямі і дазволамі. Мы вельмі хацелі адзначыць важную гістарычную дату разам з вамі.

Але, як ні шкада нам намаганняў і спадзяванняў, у кантэксце падзеяў, якія сёння адбываюцца ў роднай Беларусі, ні з маральнага, ні з этычнага пункту гледжання не прадстаўляецца магчымасць правесці фестываль “Наш Грунвальд” у запланаваныя даты.

Мы шчыра спачуваем складаным абставінам, у якіх апынулася наша Краіна, і таму адкладаем правядзенне фэста "Наш Грунвальд" да больш дарэчнага часу. Сустрэнемся на фэсце ў 2021 годзе!