Видео с фестиваля "Наш Грунвальд 2021"
В музейном комплексе «Дудутки» 24 и 25 июля 2021 года прошел XII международный фестиваль средневековой культуры «Наш Грюнвальд». Средневековые маневры, турниры лучников и «пятёрок», алебардистов и копейщиков, «Битва Дворов»… Постоянный накал страстей ожидали гостей мероприятия. Но, безусловно, эпицентром событий стала реконструкция легендарной Грюнвальдской битвы. К слову, в этом году воссоздавать зарисовки 1410 года приехало около 300 представителей клубов из Беларуси.
В очередной раз на фестивале прошёл полноконтактный конный рыцарский турнир на цельнодеревянных копьях по правилам XV века. Гости мероприятия смогли поучаствовать в мастер-классах по средневековым танцам и ремеслам, прогулялись по интерактивным площадкам в «Городе мастеров». Поклонники истории заглянули в мастерские по изготовлению доспехов, литью ювелирных изделий, обработке камня, изготовлению оружия, гончарные и кузнечные мастерские и многие другие.
Безусловно, большое внимание было приковано и к музыкальной части фестиваля – open-air «Пир после Битвы». На этот раз невероятной энергетикой с публикой обменялись белорусские фолк-рок и метал-группы «Nevrida», «Pawa», «Yann Zhanchak», «Aquamorta» и «Стокс». Хедлайнером же феста стал легендарный московский коллектив «Мельница».
Ровно на два дня музейный комплекс «Дудутки» превратился в средневековый город. Жёсткие сражения и хмельной «Пир после битвы», атмосферные мастер-классы и тематические интерактивные локации – на фестивале «Наш Грюнвальд» было всё. И всё же опытные гости, приезжающие на мероприятие не в первый раз, знали:в следующем году фестиваль снова обязательно чем-нибудь удивит!
У музейным комплексе «Дудуткі» 24 і 25 ліпеня 2021 года прайшоў XII міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры "Наш Грунвальд". Сярэднявечныя манеўры, турніры лучнікаў і «пяцёрак», алебардыстаў і капейшчыкаў, «Бітва Двароў»… Нястрымнае напружанне і несупынны запал чакалі гасцей мерапрыемства. Але, безумоўна, эпіцэнтрам падзей стала рэканструкцыя легендарнай Грунвальдскай бітвы. Дарэчы, сёлета ўзнаўляць замалёўкі 1410 года прыехала каля 300 прадстаўнікоў клубаў з Беларусі.
У трэці раз на фестывалі прайшоў поўнакантактны конны рыцарскі турнір на суцэльнадраўляных дзідах па правілах XV стагоддзя. Дарэчы, турніры такога ўзроўню раней ладзіліся толькі ў некалькіх краінах свету. Актыўныя госці мерапрыемства паўдзельнічалі ў майстар-класах па сярэднявечных танцах і рамёствах, прагуляліся па інтэрактыўных пляцоўках у "Горадзе майстроў". Прыхільнікі гісторыі зазірнулі ў майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменю, вырабе зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і многія іншыя.
Безумоўна, вялікая ўвага была прыцягнутая і да музычнай часткі фестывалю – open-air «Пир после Битвы». На гэты раз неверагоднай энергетыкай з публікай абмяняліся беларускія фолк-рок- і метал-гурты «Nevrida», «Pawa», «Yann Zhanchak», «Aquamorta» і «Стокс». Хэдлайнерам фэсту стаў легендарны маскоўскі калектыў «Мельница».
Роўна на два дні музейны комплекс «Дудуткі» ператварыўся ў сярэднявечны горад. Жорсткія бітвы і хмельны «Пир после Битвы», атмасферныя майстар-класы і тэматычныя гульні – на фестывалі «Наш Грунвальд» было ўсё. І ўсё ж дасведчаныя госці, якія прыязджаюць на мерапрыемства не першы раз, ведалі: у наступным годзе фестываль зноў абавязкова чым-небудзь здзівіць!
Фотографии с фестиваля "Наш Грюнвальд 2021"
https://nashgrunwald.by/festival-blog/nash-gryunvald-2021.html#sigProIdc997bbb8db