20 и 21 июля 2024 года в Беларуси прошел юбилейный 15-й международный фестиваль средневековой культуры и музыки "Наш Грюнвальд 2024".
Мероприятие традиционно состоялось на площадке музея народных ремесел и технологий "Дудутки". Главным событием крупнейшего в стране фестиваля военно-исторической реконструкции стала масштабная реконструкция эпизодов легендарной Грюнвальдской битвы 1410 года между войсками Тевтонского ордена и союзными силами Великого Княжества Литовского и Королевства Польского.
В реконструкции легендарного сражения приняли участие несколько сотен реконструкторов из Беларуси и РФ, были задействованы артиллерия, пиротехника и тяжеловооруженная конница. На главной фестивальной площадке в первый день (20 июля) прошли: — Пеший рыцарский турнир (щит-меч); — Турнир латников; — Профессиональные бои по историческому средневековому бою (ИСБ); — Массовые тактические бугурты ("Захват флага", "Мост", штурм "Замка", "битва за воду", "битва на воде"); — Реконструкция эпизода Грюнвальдской битвы.
Завершился первый день грандиозным open-air концертом "Пир после Битвы", где выступили: музыкальная капелла "SONORUS", Иван Кирчук, группы "Trubetskoy", "Дударев" и легенды пауэр-метала "Эпидемия" (РФ).
Второй фестивальный день (21 июля) продолжил традиции рыцарских состязаний: — Турнир копейщиков; — Рыцарский Конный турнир – полноконтактные конные сшибки на цельнодеревянных копьях по правилам XV века; — Финал турнира лучников.
На протяжении двух дней гости фестиваля погружались в атмосферу Средневековья: работали площадки "Город мастеров" (средневековая ярмарка) с мастер-классами по кузнечному, гончарному, оружейному делу, ткачеству, литью; действовали многочисленные интерактивные локации. Желающие могли обучиться стрельбе из лука и арбалета, фехтованию, пройти "Рыцарскую полосу препятствий", стать участником "Игр горцев", посетить средневековую пыточную, увидеть театрализованные постановки и выступления уличных театров.
Партнер фестиваля: ОАО "Пивоваренная компания Аливария".
Информационные партнеры: Смартпресс (Smartpress.by), ТОЧКА.BY, ONLINER, Relax.by, Holiday.by, BEZKASSIRA.BY.
20 і 21 ліпеня 2024 года ў Беларусі прайшоў юбілейны 15-ы міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд 2024".
Мерапрыемства традыцыйна адбылося на пляцоўцы музея народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі". Галоўнай падзеяй найбуйнейшага ў краіне фестываля ваенна-гістарычнай рэканструкцыі стала маштабная рэканструкцыя эпізодаў легендарнай Грунвальдскай бітвы 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і саюзнымі сіламі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.
У рэканструкцыі легендарнай бітвы прынялі ўдзел некалькі сотняў рэканструктараў з Беларусі і РФ, былі задзейнічаны артылерыя, піратэхніка і цяжкаўзброеная конніца. На галоўнай фестывальнай пляцоўцы ў першы дзень (20 ліпеня) прайшлі: — Пешы рыцарскі турнір (шчыт-меч); — Турнір латнікаў; — Прафесійныя паядынкі па гістарычным сярэдневяковым баі (ІСБ); — Масавыя тактычныя бугурты ("Захоп сцяга", "Мост", штурм "Замака", "бітва за ваду", "бітва на вадзе"); — Рэканструкцыя эпізоду Грунвальдскай бітвы.
Завяршыўся першы дзень грандыёзным опэн-эйр канцэртам "Пір пасля Бітвы", дзе выступілі: музычная капэла "SONORUS", Іван Кірчук, гурты "Trubetskoy", "Дудараў" і легенды паўэр-металу "Эпідэмія" (РФ).
Другі фестывальны дзень (21 ліпеня) працягнуў традыцыі рыцарскіх спаборніцтваў: — Турнір капейшчыкаў; — Рыцарскі Конны турнір – поўнакантактныя конныя сутычкі на цэльнадраўляных дзідах па правілах XV стагоддзя; — Фінал турніру лучнікаў.
На працягу двух дзён госці фестывалю акунуліся ў атмасферу Сярэднявечча: працавалі пляцоўкі "Горад майстроў" (сярэдневяковы кірмаш) з майстар-класамі па кавальскай, ганчарнай, зброевай справе, ткацтве, ліццю; дзейнічалі шматлікія інтэрактыўныя лакацыі. Жадаючыя маглі навучыцца стральбе з лука і арбалета, фехтаванню, прайсці "Рыцарскую паласу перашкодаў", стаць удзельнікам "Гульняў гарцаў", наведаць сярэдневяковую катавальню, убачыць тэатралізаваныя пастаноўкі і выступы вулічных тэатраў.
Партнёр фестываля: ААТ "Піваварная кампанія Аліварыя".
Інфармацыйныя партнёры: Смартпрэс (Smartpress.by), ТОЧКА.BY, ONLINER, Relax.by, Holiday.by, BEZKASSIRA.BY.
Фотографии с фестиваля "Наш Грюнвальд 2024"
https://nashgrunwald.by/festival-blog/nash-gryunvald-2024.html#sigProIdc98d076e3b